Трэнер па бегу для пачаткоўцаў
Навучыць бегаць з нуля: тры ўзроўні давядуць да 40 хвілін бегу за трэніроўку. Галасавы трэнер падкажа, калі бегчы і калі ісці, запіша маршрут, тэмп і пульс.
Ніколі не бегалі даўжэй за пяць хвілін? Гэта нармальна. Праграма чаргуе бег і хадзьбу, нагрузка расце паступова. Стала цяжка - проста паўтарыце трэніроўку, праграма не прыспешвае.
12 трэніровак - да 20 хвілін бегу. Кароткія адрэзкі бегу змяняюцца хадзьбой: арганізм прывыкае да нагрузкі без надрыву.
12 трэніровак - да 30 хвілін бегу. Адрэзкі бегу даўжэйшыя, хадзьбы менш: вынослівасць расце з кожным днём.
12 трэніровак - да 40 хвілін бегу за трэніроўку. Фінал праграмы: паўнавартасная прабежка ў сваім тэмпе.
Падчас трэніроўкі не трэба глядзець на экран: праграма ўголас скажа, калі пачаць бег, калі перайсці на крок, аб'явіць пройдзеныя кіламетры і бягучы тэмп. Перад зменай інтэрвалу гучыць сігнал.
Калі грае музыка, на час падказкі яна прыцішаецца сама. Тэлефон можна пакінуць у кішэні - маршрут запішацца нават з выключаным экранам.
Праграма не патрэбна? Уключайце вольны бег: пераключайцеся паміж бегам і хадзьбой на хаду і сачыце за дыстанцыяй, часам, тэмпам і пульсам. Можна паставіць мэту - па часе, па дыстанцыі - або бегчы без абмежаванняў.
А для сваіх задач збярыце ўласную інтэрвальную трэніроўку: любыя адрэзкі бегу і хадзьбы ў любым парадку.
Пасля прабежкі - падрабязны разбор: маршрут на карце, тэмп па кіламетрах, пульс і зоны нагрузкі, вышыня і фазы трэніроўкі. Карту можна расфарбаваць па тэмпе або пульсе - відаць, дзе паскорыліся, а дзе збавілі.
Параўноўвайце вынікі з мінулымі трэніроўкамі: той самы маршрут даўся лягчэй? Тэмп вырас? Пульс ніжэйшы на той самай хуткасці? Цяпер гэта відаць у лічбах.
Праграма чытае пульс па стандартным профілі Bluetooth Heart Rate - яго падтрымліваюць практычна ўсе пульсометры на рынку, таму марка не мае значэння. Знайдзіце прыладу адзін раз: праграма запомніць яе, пакажа зарад і сама падключыцца перад стартам, а калі сувязь прападзе - адновіць яе на хаду.
Не знайшлі свой гадзіннік у спісе? Значыць, вытворца не дае яму перадаваць пульс вонкі. Тады падыдзе любы нагрудны рэмень: ён дакладнейшы за оптыку на запясці, уключаць нічога не трэба, а зараду хапае на месяцы.
Трэніруецеся дома ці ў зале - уключыце рэжым дарожкі: праграма палічыць крокі і дыстанцыю і пакажа вынікі пасля трэніроўкі.
Пульс - проста з запясця, паўза і фініш - з гадзінніка, ключавыя лічбы перад вачыма без тэлефона. Трэніроўкі, маршруты, калорыі і пульс захоўваюцца ў Apple Health.
Першы кіламетр, першыя 10 хвілін бегу без прыпынку, рэгулярныя тыдні, новыя рэкорды - за дасягненні даюцца ўзнагароды. А ў чаце праграмы вас падтрымаюць такія ж бегуны-пачаткоўцы.
Праграма трэніровак, галасавыя падказкі, запіс маршруту, рэжым дарожкі, Bluetooth-пульсометры, Apple Watch і статыстыка - бясплатна і без рэкламы.
APK файл (Android)